7 апреля, 2021

У ліку пераможцаў

Апошні тыдзень  сакавіка для  нашай супрацоўніцы гаспадарчай службы УАЗ “ПЦБ” Галіны Іосіфаўны  Лазіцкай  стаў шчодрым на ўзнагароды, дарэчы, не першыя!

Яна, як член клуба літаратараў піншчыны “Пінчукі”, прымае актыўны ўдзел у розных літаратурных конкурсах.

24 сакавіка 2021г., Галіна наведвае Установу адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”, пры якім ажыццяўляе сваю дзейнасць літаратурны клуб “Катарсіс”.

Менавіта ў гэты дзень праводзіліся вынікі  X адкрытага літаратурнага  конкурсу, удзел у якім прымалі аўтары з розных куткоў краіны. На мастацтва  пяра Галіны Лазіцкай звяртаюць увагу члены журы і па праву адзначаюць высокі ўзровень яе твораў.  У намінацыі “Проза” пры сярэдняй ацэнцы бала 7,24 Галіна набірае 9,33 балаў і займае першае месца! Яе ўзнагароджваюць Дыпломам пераможцы.

Слова трымаў сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Казлоўскі Руслан  Канстанцінавіч, які асабліва адзначыў конкурсныя творы Галіны і ўзнагароджвае яе Спецыяльным Дыпломам члена журы! І ў якасці памятнага падарунка  ад кожнага члена журы  Галіне дорацца  кнігі.

А 26 сакавіка Галіна Лазіцкая ізноў едзе за ўзнагародай. На гэты раз у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі.

За выдатныя дасягненні ў I Рэспубліканскім конкурсе творчых пісьмовых работ  “За што я люблю родную зямлю” у намінацыі “Краязнаўчы далягляд”  Галіне ўручаецца Дыплом пераможцы.

І ў якасці памятнага падарунка – зборнік  гісторыі Беларусі  ў журналісцкіх нататках  “Ад Мінска да Вільні”  Віктара Корбута і медальён з выявай НАН Беларусі.

Усіх пераможцаў на пры канцы  ўрачыстасці чакаў яшчэ адзін цікавы падарунак – экскурсія ў батанічны сад.

Кіраўніцтва бальніцы, адміністрацыя, прафкам і ўсе супрацоўнікі УАЗ “ПЦБ” далучаюцца да віншаванняў і жадаюць Галіне Лазіцкай натхнення да   новых літаратурных вяршынь.

Адміністрацыя

УАЗ “Пінская цэнтральная бальніцы”